Дзень нараджэння «нарачанскай чайкі»
27.11.2026
Сябры! У хуткім часе мы адзначым вялікую падзею: 90-годдзе са дня нараджэння народнай артысткі БССР Марыі Георгіеўны Захарэвіч! Яна - чалавек-эпоха, выбітны дзеяч культуры, увасабленне Паэзіі на сцэне Купалаўскага тэатра.
З нагоды такой знакавай даты Купалаўскі тэатр 4 снежня ў 19:00 ладзіць творчы вечар пад назвай «Нарачанская чайка», прысвечаны Марыі Георгіеўне. Вершы ў выкананні самой юбіляршы, музычныя кампазіцыі ад аркестра тэатра, цёплыя словы калег, кранальныя віншаванні сяброў - вечар абяцае быць вельмі ўтульным і душэўным!І вы можаце далучыцца да нашага свята!
Дасылайце свае віншаванні Марыі Георгіеўне на адрас тэатра (вул. Энгельса, 7 ці электронная пошта info@kupalauski.by).
Таксама вы можаце стаць госцем творчага вечара «Нарачанская чайка». Напішыце нам у дырэкт (https://www.instagram.com/kupalauski.by) просьбу ўнесці вас у спіс гасцей, тэрмін - да 12 гадзін 2 снежня.
Правядзем прыемны вечар разам! Да хуткай сустрэчы!
З любоўю, Купалаўскі!
