Сусветны дзень тэатра!

Сусветны дзень тэатра!

27.03.2025

З Сусветным днём тэатра!

Дарагія сябры, калегі, гледачы! Купалаўскі тэатр ад усёй душы віншуе вас з Сусветным днём тэатра! Гэтае свята – сімвал адзінства ўсіх, хто любіць і шануе мастацтва сцэны.

Нашы таленавітыя, непаўторныя артысты! Вы – сэрца і душа нашага тэатра! Дзякуй вам за самааддачу, за шчырасць, за тыя эмоцыі, якія вы дорыце гледачам! Хочацца звярнуцца і да рэжысёраў, мастакоў, усіх службаў, якія прыкладваюць свае рукі да стварэння і ўвасаблення прыгожага на сцэне! Ваша фантазія, талент і прафесіяналізм ствараюць непаўторную атмасферу кожнага спектакля! Дзякуй вам за ваш уклад у стварэнне мастацкага вобраза, за арыгінальныя ідэі і за вашу бязмежную адданасць тэатру!

З Сусветным днём тэатра, дарагія сябры! Хай у вашым жыцці заўсёды будзе месца для творчасці і натхнення!

З любоўю, Купалаўскі тэатр!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы