Спектаклю "Музыка душы. Роднае" споўнiлася 3 гады!

Спектаклю "Музыка душы. Роднае" споўнiлася 3 гады!

04.07.2026

Тры гады таму ў Купалаўскім тэатры адбыўся прэм’ерны паказ музычнай імпрэзы «Музыка душы. Роднае»!

Музычны перформанс складзены з мелодый, якія добра знаёмы кожнаму з нас з самага дзяцінства. Гэта непараўнальна прыгожыя народныя творы і вядомыя песні ў выкананні артыстаў тэатра пад акампанемент жывой музыкі. Кожная з такіх кампазіцый — прызнанне ў любові нашай Радзіме.

Шчыра дзякуем артыстам аркестра і акцёрам купалаўскай трупы за талент, працу і захаванне музычнай спадчыны нашай краіны!

Жадаем гэтай чароўнай імпрэзе працягваць радаваць, захапляць і кранаць сэрцы нашых шаноўных гледачоў!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы