Купалаўцы супраць махляроў!
Сёння для купалаўцаў адбыўся сход, прысвечаны лічбавай бяспецы. Спікерам выступіў следчы па асабліва важных справах ГКЛР ПС Цэнтральнага апарату Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Ілья Іванавіч Ляшчынскі. Ён распавёў пра сучасныя метады махлярства, спосабы барацьбы з імі і даў дакладны алгарытм дзеянняў у выпадку сутыкнення са злачынцамі:
1. Не панікуйце. Дзейнічайце стрымана.
2. Заблакіруйце карту. Зрабіце гэта неадкладна праз мабільны банкінг або званок у банк.
3. Паведаміце ў службы. Звяжыцеся з банкам і праваахоўнымі органамі.
4. Захавайце доказы. Зрабіце скрыншоты перапісак, чэкаў і нумароў тэлефонаў.
Ніколі не адказвайце на падазроныя званкі і нікому не паведамляйце CVC/CVV-код (тры лічбы на адваротным баку карткі). Будзьце пільнымі і беражыце сябе!
