16+

Бясконцая гісторыя

меладраматычная камедыя
Камерная сцэна
Прэм'ера – 25 ліпеня 2024
1 гадзіна 20 хвілін без антракту
Найбліжэйшыя паказы
  • 29
    жніўня
    19:00
    Пт
  • 10
    верасня
    19:00
    Ср

Спектакль «Бясконцая гісторыя» – гэта кранальны, трохі наіўны аповед, які звяртаецца да гледача: нічога не бывае позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці родную душу ўсё адно магчыма! І танцаваць, не ўмеючы, таксама можна! Было б жаданне.

Ён і Яна праводзяць вольны час у танцавальным клубе, але абодва не маюць ні слыху, ні пачуцця рытму. Аднак гэта не замінае ім быць шчаслівымі. Аднойчы Ён не прыходзіць на заняткі, Яна застаецца без пары, таму што танцаваць з ёй ніхто не хоча! Што здарылася? Куды ён знік? Ёй трэба пачаць яго пошукі... Да чаго яны прывядуць? Што іх чакае? Быць разам або асобна? Ці падорыць ім лёс шанец стварыць агульны танец?

Спектакль «Бясконцая гісторыя» нагадвае пра тое, што ў жыцці кожнага, нягледзячы на ўзрост, ёсць момант, калі трэба зрабіць «крокі не па правілах» і тады захад сонца стане не фіналам, а прыгожым пейзажам, на фоне якога так прыемна танцаваць.

Спектакль ідзе на беларускай мове

Паважаныя гледачы, у зале свабодная рассадка!!

Прэса

Падзяліцеся ўражаннямі ад спектакля

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы