Прэм'ера спектакля “Замак Альшанскі” адбылася!
Учора, 30-га чэрвеня, прайшла прэм'ера доўгачаканага спектакля "Замак Альшанскі" паводле рамана Уладзіміра Караткевіча.
Гэта незабыўны і дужа атмасферны нэануар пра чалавека, чыё жыццё перавярнулася з ног на галаву пасля невытлумачальнай трагедыі з блізкім сябрам. Следства настойвае на афіцыйнай версіі, але інтуіцыя галоўнага героя падказвае, што праўда значна глыбейшая. Куды ж прывядзе яго гэты клубок загадак і містыкі?
Мы шчыра дзякуем артыстам за іх неверагодную працу і самааддачу, а таксама ўсім службам тэатра за вялікі ўклад у стварэнне пастаноўкі. Асаблівую ўдзячнасць выказваем рэжысёру-пастаноўшчыку Дэвіду Разумаву за ўвагу да дэталяў і беражлівыя адносіны да першакрыніцы, а Барысу Федасеевічу Герлавану - за стварэнне цудоўнай сцэнаграфіі, што зачароўвае дух!
Чакаем вас на бліжэйшых паказах 19.07 і 23.07 у Купалаўскім тэатры!
