Прайшлі гастролі Качалаўскага тэатра!
З 3 па 17 чэрвеня прайшлі гастролі Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І.Качалава. За гэты перыяд трупа паказала 8 спектакляў, а дакладней 17 паказаў.
Як і два гады таму, Качалаўскі тэатр збірае поўную залу і атрымлівае бурныя авацыі і ўдзячнасць за талент. Гледачы адзначалі яркую акцёрскую ігру, арыгінальную рэжысуру і глыбокі сэнс пастановак.
Мы рады, што змаглі падарыць нашым гледачам такую магчымасць дакрануцца да культуры Казанскага тэатра. Спектаклі прадэманстравалі арыгінальны падыход да класічных твораў і смелыя эксперыменты ў сучаснай драматургіі. Мы спадзяемся, што гэтыя гастролі натхняць нашых гледачоў на новыя адкрыцці і пашыраць іх уяўленне пра свет тэатра.
Чакаем нашых дарагіх сяброў яшчэ не раз на беларускай зямлі!
