Душэўны вечар паэзіі і музыкі ў Мядзелi.
15.07.2026
Учора ў Мядзелі прайшла паэтычна-музычная імпрэза “Я перад вамі з памяццю сваёй…” з удзелам народнай артысткі БССР Марыі Захарэвіч пад акампанемент Купалаўскага тэатра: скрыпка — Генадзь Вішнякоў, сінтэзатар — Жанна Карпенка, ударныя — Андрэй Сапоненка.
Марыя Георгіеўна з вялікай радасцю выступіла перад сваімі землякамі, падарыўшы ім вечар, напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю. Вершаваныя радкі ў яе выкананні не пакінулі абыякавым нікога з прысутных, падарыўшы спектр эмоцый ад лёгкага смутку да душэўнага спакою. У знак удзячнасці за талент Марыі Захарэвіч землякі адарылі яе вялікай колькасцю яркіх букетаў і добрых слоў.
Гэта светлая атмасфера назаўжды застанецца ў сэрцах гледачоў!
Фота і відэа прадастаўлены газетай "Нарачанская зара".
