Заключэнне шлюбу ў тэатры
19.07.2025
У Купалаўскім тэатры з’явілася новая паслуга – “Правядзенне цырымоніі заключэння шлюбу”!
Гэта ўнікальная магчымасць пачаць гісторыю сваёй сям’і ў сценах старэйшага тэатра краіны. У стварэнні святочнай атмасферы вам паспрыяюць прыгожы інтэр’ер, артысты і музычнае суправаджэнне аркестра Купалаўскага тэатра.
Каб удакладніць дэталі і замовіць НОВУЮ паслугу, звяртайцеся на нумар +375 (17) 365-39-02.
