Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

25.03.2025

Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сардэчна віншуе Вас з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Мы шчыра верым, што пад Вашым кіраўніцтвам наша краіна працягне свой шлях да росквіту і стабільнасці. Упэўнены, што сфера культуры працягне сваё развіццё, будзе захоўвацца багатая культурная спадчына Беларусі і працягвацца стварэнне спрыяльных умоў для творчага росту і развіцця таленавітых артыстаў.

Жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, мудрасці і поспехаў у Вашай адказнай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь і яе народа!

З павагай, калектыў Купалаўскага тэатра!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы