100 гадоў з дня нараджэння Мiкалая Яроменкi!

100 гадоў з дня нараджэння Мiкалая Яроменкi!

17.06.2026

Адзначаем 100-годдзе са дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, акцёра тэатра і кіно – Мікалая Мікалаевіча Яроменкі (старэйшага).

Для беларускай культуры ён стаў сімвалам нязломнасці і глыбокай чалавечнасці, якую немагчыма сыграць, калі яе няма ў душы.

Мiкалай Яроменка пайшоў на фронт падлеткам, трапіў у палон і нямецкі канцлагер. Вайна навучыла цаніць мір, жыццё і стваральную працу. Таму персанажы Мiкалая Мiкалаевiча вылучаліся ўнутранай сілай і прагай змен да лепшага.

Легендарнымі ролямі ў славутых пастаноўках сталі вобразы Канстанціна Заслонава ў аднайменным спектаклі М.Маўзона, Ніканора ў “Людзях на балоце” паводле рамана І.Мележа, Вяршылы ў “Мудрамеры” М.Матукоўскага, сэра Джона ў “Касцюмеры” Р.Харвуда і іншыя.

Мікалай Мікалаевіч кожны раз наноў перажываў перад залай тое, што калісьці выпала на яго ўласную долю. Мужны, рашучы, ідэйны – менавіта такім застаўся ў народнай памяці “герой Яроменкі”.

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы