«Беларуская літаратура. Шлях да сцэны»: як прайшла першая сустрэча праекта ў Купалаўскім тэатры?

«Беларуская літаратура. Шлях да сцэны»: як прайшла першая сустрэча праекта ў Купалаўскім тэатры?

25.10.2026

Словамі не перадаць, як цёпла, утульна і па-сапраўднаму душэўна прайшла наша сустрэча.

Учора ў рамках праекта “Беларуская літаратура. Шлях да сцэны” мы нібы сабраліся вялікай дружнай сям’ёй, каб пагаварыць пра самае патаемнае – пра тое, як літаратура ажывае на тэатральнай сцэне. Абмяркоўвалі легендарны раман Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”. Атмасфера ў зале была проста неверагоднай!

Вялікі дзякуй нашым спікерам – пісьменніцы Вікторыі Кляўко, рэжысёру-пастаноўшчыку Дзмітрыю Акімаву і артысту Аляксандру Пашкевічу. Іх аповеды пра закуліссе, пра тое, як з рамана нараджаецца інсцэніроўка і прымаюцца складаныя рашэнні, зачаравалі ўсіх без выключэння. Зала слухала, затаіўшы дыханне, а абмеркаванне доўга не сканчвалася!

Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў і раздзяліў з намі гэты ўтульны вечар! Праект працягваецца, і наперадзе нас чакае яшчэ шмат цікавых адкрыццяў і цёплых сустрэч.

З любоўю, Купалаўскі!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы