Спектакль "Паўлінка" на гастролях ў Наваполацку!
06.07.2026
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у горадзе Наваполацку прайшоў паказ легендарнага спектакля "Паўлінка" паводле п'есы Янкі Купалы.
Спектакль прайшоў з аншлагам! У зале панавала асаблівая цёплая атмасфера, з першых хвілін гледачы былі ў захапленні ад такой неверагодна светлай і душэўнай гісторыі!
Хочаце адчуць такія ж яркія эмоцыі і дакрануцца да класікі беларускага тэатра? Тады запрашаем Вас наведаць спектакль "Паўлінка" 08.07 і 25.07 на купалаўскай сцэне!
Фота прадастаўлены газетай "Веснік Нафтана".
