135-годоў са дня нараджэння Елісеева Канстанціна Сцяпанавіча
Канстанцін Сцяпанавіч нарадзіўся 13 сакавіка 1890 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1920-я гады афармляў спектаклі ў Беларускім дзяржаўным тэатры.
Прастора першых спектаклях нашага тэатра была створана і перш за ўсё вызначала канкрэтнае месца дзеяння. Такой была сцэнаграфія “На дне” Максіма Горкага (1920), “Залёты дзяка” Уладзіслава Галубка, “Хам” Элізы Ажэшкі, “Вяселле” Васіля Гарбацэвіча, “На Купалле” Міхася Чарота (усе пастаноўкі 1921 года).
Спектакль “На Купалле” М.Чарота стаў адкрыцём у беларускай сцэнаграфіі: упершыню да спектакля была выканана заслона з беларускіх абрусаў, існаванне якіх у спектаклі падкрэслівала народныя вытокі сцэнічнага твора. Мастак імкнуўся стварыць на сцэне ўражваючы гледача пейзаж.
Янка Купала, бываючы ў гасцях мастака ў Маскве, жартаваў, што адпачывае на “Елісейскіх палях”.
Генеральны партнёр 105-га сезона: ААТ “Белаграпрамбанк”
