120 гадоў са дня нараджэння Стэфаніі Станюты!

120 гадоў са дня нараджэння Стэфаніі Станюты!

13.05.2025

13 мая 2025 года – 120 гадоў са дня нараджэння аднаго з яркіх сімвалаў нашага тэатра, таленавітай купалаўкі Стэфаніі Міхайлаўны Станюты !

Пры жыцці набыла шмат эпітэтаў: “жывая гісторыя тэатра”, “чалавек-легенда”, “талісман купалаўцаў”. Але і гэтых высокіх вызначэнняў не хапае, каб дакладна перадаць сонечны чалавечы вобраз, і дзівосны акцёрскі дар, і ўнікальны чалавечы лёс актрысы.

Купалаўцы ўшанавалі памяць дарагой Стэфаніі Станюты! Усклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі актрысы, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Камсамольская 23

Захоўвайце разам з намі памяць нашай дарагой Стэфаніі Станюты!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы