Калі кожнае слова — у самае сэрца: 2 дні прэзентацыі «Маёй першай Евы»

Калі кожнае слова — у самае сэрца: 2 дні прэзентацыі «Маёй першай Евы»

02.11.2026

Прайшлі 2 дні прэзентацыі кнігі “Мая першая Ева” Вікторыі Кляўко.

Былі моманты, калі ў зале стаяла такая цішыня, што было чуваць, як дрыжыць голас артыста.
Былі слёзы. Светлыя, ціхія. І быў дзіцячы хор, які раптам нагадаў: усё пачынаецца з дзяцінства.

Вікторыя стаяла на сцэне і ўсміхалася, аддаючы нам частку сябе. А гледачы забіралі, дадавалі свой унёсак і перадавалі далей:
частка сродкаў ад проданых квіткоў пайшла туды, дзе яна асабліва патрэбна – дзецям у ДСПУА “Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г.Мінска”

Дзякуй кожнаму, хто быў. За дрыжыкі. За апладысменты, якія не хацелі заканчвацца. За тое, што кніга зараз жыве не толькі на старонках, але і ў нашых сэрцах.

Фота: Таня Мисевич.

З любоўю, Купалаўскі!

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы