Перапляценне лёсаў у рытме танца: «Бясконцая гісторыя» ў Маларыце.
20.07.2026
17.07 на сцэне Гарадскога дома культуры ў Маларыце прайшоў паказ меладраматычнай камедыі «Бясконцая гісторыя».
У зале панавала неверагодная атмасфера! Гэта лёгкая, вясёлая гісторыя з ноткай меланхоліі, якая распавядае пра людзей, чые лёсы дзіўным чынам пераплятаюцца ў танцах. Спектакль дапамог кожнаму гледачу задумацца пра ўласны шлях, моманты выбару і нагадаў: у жыцці заўсёды павінна заставацца месца для мары, а ў сэрцы — для кахання!
Фота прадастаўлены газетай “Голас часу”.
