Тамара Міронава
Тамара Міронава
Народная артыстка Беларусі (2022)

Нарадзілася 3 лютага 1950 года ў Вільні.

У 1973 годзе паступіла на працу ў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, у 1988 годзе была запрошана ў Мінск у тэатр "Дзе-Я?", у якім пасля адыходу М.Трухана выконвала абавязкі мастацкага кіраўніка, з 2000 года працавала ў тэатры "Вольная сцэна" пры Беларускім саюзе тэатральных дзеячаў. У Купалаўскім тэатры служыць з 19 кастрычніка 2001 года.

Лаўрэат мноства рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных і кінафестываляў: на фестывалі ў Эдынбургу (Шатландыя) у 1995 годзе была адзначана ў прэсе як найлепшая актрыса ў фармаце тэатраў малых форм; у 2002 годзе была адзначана прызам за найлепшую жаночую ролю на фестывалі нямецкай драматургіі; у гэтым жа годзе ў беларускай прэсе Т.Міронава названа актрысай года і ўзнагароджана дыпломам "За высокія творчыя дасягненні і значны ўклад у тэатральнае мастацтва Беларусі".

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Уладальнiца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь - За ўклад у развіццё культуры Беларусі (2010) Уладальніца медаля Францыска Скарыны (2011)
Спектаклі
Вечар
Ганна
Брама неўміручасці
Застрамілава
Паўлінка
Агата
Жаніцьба
Арына Панцеляймонаўна
Дзядзечкаў сон
Наталля Дзмітрыеўна

Падзяліцеся ўражаннямі пра працу асобы

CAPTCHA

Націскаючы кнопку «Адправіць водзыў», вы выказваеце сваю згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных

theatre

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы