Гастролі Качалаўскага тэатра ў чэрвені!
Доўгачаканыя гастролі Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І. Качалава пройдуць з 3 па 17 чэрвеня на сцэне Купалаўскага тэатра!
Пасля паспяховага візіту ў 2023 годзе тэатр імя В.І. Качалава вяртаецца з яшчэ больш насычанай праграмай. Гледачоў чакаюць цікавыя спектаклі такія, як “Гамлет” У.Шэкспіра, “Пікавая дама” А.С.Пушкіна, “Жаніцьба Бальзамінава” А.М.Астроўскага, “Філумена Мартурана, або Шлюб па-італьянску” Эдуара дэ Філіпа, “Чужое дзіця” В.Шкваркіна, “Сакрэт яе маладосці” К.Чапека, “Свае людзі” А.М.Астроўскага і дзіцячы спектакль “Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна” М.Твэна.
Мы рады зноў вітаць на беларускай зямлі таленавітую трупу, якая заваявала сэрцы многіх нашых суайчыннікаў. Гледачоў чакае чэрвень, напоўнены яркімі эмоцыямі, незабыўнымі ўражаннямі і сустрэчамі з выдатным мастацтвам Качалаўскага тэатра!
Квіткі ўжо ў продажы!
Генеральны партнёр 105-га сезона: ААТ “Белаграпрамбанк”.
