"Пісаравы імяніны" - лепшы спектакль па выніках Рэспубліканскага фестываля беларускай драматургіі!
04.12.2024
У горадзе Бабруйск прайшоў Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча!
Дзякуй арганізатарам за правядзенне фестываля, які стаў яркай падзеяй для тэатральнага мастацтва і культурным святам краіны!
3 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання і закрыцця фестывалю.
У намінацыі «Лепшы спектакль» узнагароджаны «Пісаравы імяніны» нашага тэатра!
Мы шчыра віншуем артыстаў і ўсю пастановачную групу за сумесную працу і шлях да перамогі!!!
