Адамавы жарты (16+)

Билеты
  • 10
    октября
    19:00
    Чт
  • 31
    октября
    19:00
    Чт

Аўтэнтычны, легкі спектакль.

Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…

У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.

Аўтар і рэжысёр — Святлана Навуменка
Сценаграфія — Юрый Саламонаў
Харэаграфія — Вольга Скварцова

Працягласць: 1 гадзіна 45 хвілін з антрактам

УВАГА! У спектаклі выкарыстоўваецца страбаскоп, акцёры паляць на сцэне падчас спектаклю.
Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля.

арганізатар : ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі".