Ціхі шэпат сыходзячых крокаў (16+)


Warning: reset() expects parameter 1 to be array, null given in /home/kupalaus/public_html/local/templates/html_dev/components/bitrix/news/afisha_minsk/bitrix/news.detail/.default/result_modifier.php on line 124

Warning: current() expects parameter 1 to be array, null given in /home/kupalaus/public_html/local/templates/html_dev/components/bitrix/news/afisha_minsk/bitrix/news.detail/.default/result_modifier.php on line 125

ЦІХІ ШЭПАТ СЫХОДЗЯЧЫХ КРОКАЎ

(сумесны праект Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў (Масква) і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі)

18+

Аўтар: Дзмітрый Багаслаўскі

Жанр: сон у дзвюх дзеях

Рэжысёр-пастаноўшчык: Шаміль Дыйканбаеў (Кыргызстан)

Мастак-пастаноўшчык: Алёна Ігруша

Мастак па святле: Мікалай Суркоў

Кампазітар: Канстанцін Яськоў

Прэм’ера: 11 верасня 2013 г.

Працягласць: 2 г. 20 хв.

Аляксандр пакутуе ад таго, што тата ніколі, ні разу не сказаў яму пра сваю любоў. Рэальныя жыццёвыя хваляванні пераносяцца ў дакучлівыя сны, у якіх ён сустракаецца з бацькам, каб – нарэшце! – даведацца пра яго пачуцці да сына.

«Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» – п'еса, дзе мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю сціраецца канчаткова.

Магчыма, гэта той спектакль, у якім сны, што датычацца мінулага, цяперашняга і будучага, нясуць у сабе столькі інфармацыі, што хопіць надоўга паразважаць і асэнсаваць уласныя думкі і адносіны паміж роднымі і блізкімі.

Ролі выконваюць:

Аляксандр – Максім Брагінец

Дзмітрыч – Канстанцін Воранаў

Юрасік – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў

Альберт – Андрэй Новік

Наталля – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Людміла – Марыя Пятровіч

Зіна – Анастасія Баброва

Ганна – Вераніка Буслаева

Алег – Максім Шышко

Галерея: