Доктар Айбаліт (0+)

Билеты
  • 24
    Апреля
    11:00
    Сб
  • 24
    Апреля
    14:00
    Сб
ДОКТАР АЙБАЛІТ 6+

Казка-гульня на адну дзею
Ралан Быкаў, Вадзім Карастылёў

Режысёр-пастаноўшчык: Міхась КРАСНАБАЕЎ
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар: Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ
Балетмайстар: Наста АСТАПЕНКА

Хто бегае па Афрыцы і ўсіх крыўдзіць? Разбойнік Бармалей, хлус ды злоснік! Як яго спыніць? Трэба клікаць на дапамогу добрага доктара Айбаліта! Разам з ім запасаць лекі, будаваць карабель і спяшацца, спяшацца! А калі да нас далучацца тэатральныя клоўны Весялун (бо заўсёды вясёлы ды шчаслівы) і Пахмур (бо заўсёды пахмурны і незадаволены жыццём)? Ды ўсіх апярэдзяць? Вось тады можа здарыцца што хочаш! І пакуль на сонечным афрыканскім беразе чакаюць хворыя малпы, знаёмая казка павернецца нязведаным бокам…

Спектакль доўжыцца 60 хвілін

Прэм’ера адбылася 27 траўня 2017 года