Галава (16+)

Билеты
  • 24
    февраля
    19:00
    Пт

ГАЛАВА
чытанне п’есы


Жанр: хорар-гісторыя пра нечаканую знаходку пад лаўкай
Аўтар: Канстанцін Сцешык
Рэжысёр: Алена Зміцер
Пераклад: Вольга Кавалеўская
Працягласць: 1 г. 30 хв.
18+

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі запрашае на тэатралізаванае чытанне п’есы «Галава» Канстанціна Сцешыка.
«Галава» – хорар-гісторыя пра нечаканую знаходку пад лаўкай.
Палкін прыносіць да падпіўшага сябра спартыўную сумку, у якой нешта такое… Штосьці, пра што нельга распавесці па тэлефоне. Самая сапраўдная галава, падобная на нейкую ўльтрамодную цацку, якая мігае, глядзіць і нават плача… Але ці гэта цацка з «крамы для жартаўнікоў»?
Канстанцін Сцешык – беларускі драматург, чые тэксты неаднаразова траплялі ў шорт-лісты драматургічных конкурсаў і фестываляў («Любімаўка», «Рэмарка, «Еўразія», «WriteBox» і г.д.). Яго п'есы былі апублікаваны ў зборніках, пастаўлены ў Беларусі і за мяжой. У сакавіку 2022 года п’еса «Камень дурасці» Канстанціна Сцешыка была пастаўлена ў РТБД.
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы,  «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з паперы.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.

Организатор: ГУ "Заслуженный коллектив РБ "Республиканский театр белорусской драматургии"