Гісторыя двух сабак (6+)

спектакль для дзяцей і дарослых
Аўтар: Ягор Конеў
Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Мастак – Ларыса Рулёва
У парку сустракаюцца лабрадор Дунай і французская бульдожка Булька. Іх у розныя часы прывезлі сюды гаспадары і кінулі. Сабакі жадаюць знайсці сабе новых гаспадароў, але ж гэта вельмі няпроста, бо колькі ў горадзе жыве злых і небяспечных людзей! Але Дунай і Булька вераць у тое, што іх дабрыня і адданасць каму-небудзь спатрэбяцца. А той, хто верыць у дабрыню, абавязкова яе сустрэне.
Працягласць: 1 гадзіна 10 хвілін без антракту
6+
Прэм’ера: 26 cнежня 2009г.
Ролі выконваюць:
Дунай – Сцяпан Краўчук
Булька – Надзея Цвяткова, Юлія Лазоўская
Дзяніс Сяргеевіч – Арсеній Луцкі
Тамара Іванаўна – Вераніка Буслаева, Ганна Лебедзева
Анціп – Алесь Ніканенка
Васіль Сямёнавіч – Віктар Багушэвіч
Алег Пятровіч – Уладзіслаў Віленчыц
УВАГА! У спектаклі выкарыстоўваецца страбаскоп.
Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля.
Арганізатар : ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі".