Я бачу сонца (12+)

Билеты
  • 28
    Октября
    18:00
    Чт
Я БАЧУ СОНЦА

Меладрама 12+
Надар Думбадзе

Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык: Дзмітры ХВЦІСІЯШВІЛІ (Грузія)
Мастак-пастаноўшчык: Ломгул МУРУСІДЗЕ (Грузія)
Мастак па касцюмах: Дар’я ВОЛКАВА
Музычнае афармленне: Дзмітры ХВЦІСІЯШВІЛІ, Аляксандра ЛОРТКІПАНІДЗЕ (Грузія)
Пераклад на беларускую мову: Жана ЛАШКЕВІЧ

Падлетка Сасо яшчэ не бяруць у салдаты – не дарос. Ягоная вайна – цяжкая праца ў полі, вучоба, дапамога цётцы Кето і аднакласніцы Хаціі. Сасойя водзіць дзяўчынку ў школу, таму што з усяго навакольнага свету невідушчая Хація бачыць толькі сонца. А калі бачыць сонца, дык мае надзею, што зрок можна вярнуць! Пасля вайны.
А зараз маленькае грузінскае сяло дзень і ноч працуе для перамогі і безупынна чакае, чакае сваіх дзяцей з фронту. Бо яны мусяць, мусяць вярнуцца! Інакш з кім Хація будзе глядзець на сонца? Хто пасее кукурузу і адновіць млын? Кто ажэніцца з прыгажуняй цёткай Кето?..

Спектакль доўжыцца 2 гадзіны 50 хвілін з адным антрактам

Прэм’ера адбылася 3 мая 2019 года

Прэм’ера прысвечана 75-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне