Махляры (16+)

Кампазітар: Аляксандр Пантыкін
Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзе яно тэатральным альбо картачным – азарт ёсць азарт!
У містычнай трагікамедыі “Махляры” рэжысёра Сяргея Фядотава ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай.
Глядач зможа пагрузіцца не проста ў свет містыкі, ён адчуе на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу.
Працягласць: 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам.
Ролі выконваюць:
Іхараў – Алесь Ніканенка
Суцяшальны Сцяпан Іванавіч – Максім Карасцялёў
Швохнеў Пётр Пятровіч – Уладзіслаў Віленчыц
Палкоўнік Кругель – Сцяпан Краўчук
Глоў Міхал Аляксандравіч – Ігар Сідорчык
Глоў Аляксандр Міхалыч – Арсеній Луцкі
Замухрышкін Псой Стахіч – Віктар Багушэвіч
Аляксей, карчомны слуга – Сяргей Шымко
Арганізатар : ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі".