Наш Караткевіч

Аўтар пастаноўкі: Васіль Дранько-Майсюк, Валярына Кустава

Ролі выконваюць: Таццяна Мархель, Валянцін Салаўёў, Людміла Сідаркевіч, Галіна Чарнабаева, Ганна Анісенка, Анастасія Баброва, Алена Баярава, Максім Брагінец, Вераніка Буслаева, Дзмітры Давідовіч, Марына Здаранкова, Арцём Курэнь, Ганна Семяняка, Наталля Халадовіч, Надзея Цвяткова, Ілля Ясінскі

90 хвілін з жыцця творцы

Уладзімір Караткевіч...
Ён лавіў акул і атрутных змей, аплакваў сваё першае трагічнае каханне, першым на Беларусі пачаў пісаць гістарычныя дэтэктывы і стаў адным з самых папулярных айчынных пісьменнікаў “ад Варшавы да Камчаткі”. Караткевіч “ламаў” у літаратуры правілы гульні, умеў здзіўляць і натхняць, ненавідзеў, калі яго называлі рамантыкам, і марыў, каб рэальныя беларусы сталі такімі ж моцнымі, годнымі, як і яго літаратурныя героі.
“Наш Караткевіч” – гэта тэатральная імпрэза пра незвычайнага чалавека, яго жыццё, поўнае жарсцяў, неверагодных прыгодаў і яркіх адкрыццяў. Па лабірынтах творчасці, кахання, спакусаў, нечаканых таямніц, звязаных з асобай Караткевіча, гледача правядуць вядучы імпрэзы Васіль Дранько-Майсюк, артысты РТБД, а таксама ансамбль “Музычная арка”.

Мастак: Юрый Саламонаў