Навагоднія прыгоды ў Віртуляндыі (6+)

НАВАГОДНІЯ ПРЫГОДЫ Ў ВІРТУЛЯНДЫІ
6+

Жанр: музычны спектакль
Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык: Ігар Пятроў
Мастак: Ірына Банькоўская
Прэм’ера: 25 снежня 2020
Працягласць: 60 хвілін

Напярэдадні Новага года могуць здарыцца самыя неверагодныя рэчы, адкрыцца нечаканыя таямніцы і нават сусветы.
“Навагодняя вандроўка ў Віртуляндыю” – гэта гісторыя, у якой аб’яднаюцца музычны, віртуальны і рэальны сусветы. Галоўныя героі пройдуць цераз шматлікія выпрабаванні Віртуальнага злодзея Віртуса, даведаюцца, якім чынам святкуюць Новы год у розных краінах, і самае галоўнае – сустрэнуць новых сапраўдных сяброў, разам з якімі змогуць прымірыць кожны з сусветаў.
Гатовыя акунуцца ў атмасферу таямнічасці і цудаў, гатовы да вандроўкі ў Віртуляндыю разам з намі? Абавязкова прыходзьце ў РТБД, будзе містычна весела і цікава!