Навадрамаўскі аганек

Капуснік – гэта заўсёды свята, якога варта чакаць. Запрашаем на «карнавал» сучаснай драматургіі, падчас якога вы і адпачнеце, і даведаецеся шмат чаго новага. Канцэнтрат сучасных п’ес, фрагменты спектакляў, музычныя і драматычныя нумары – драматургі і рэжысёры, любімыя акцёры і запрошаныя зоркі створаць незабыўную атмасферу.
Мерапрыемства створана Цэнтрам беларускай драматургіі і Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі, адбываецца ў межах Тыдня сучаснай беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя-2020».