Навагодняя вандроўка у Парыж (6+)

Святочны спектакль
6+

Аўтар і рэжысёр: Святлана Навуменка
Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў
Харэаграфія: Макс Дубоўскі
Працягласць: 1г.20хв.

РТБД запрашае на святочны спектакль для дзяцей «Навагодняя вандроўка ў Парыж». Захапляльная гісторыя пра дабро і зло, пра сяброўства і здраду і, вядома ж, падарожжа ў Парыж.
Юныя гледачы і іх бацькі сустрэнуцца з любімымі героямі: Папялушкай, французскім Дзедам Марозам Пэрам Наэлям і іх сябрамі.
Вас чакаюць святочныя песні, танцы і гульні на імправізаваным парыжскім бульвары.
Прыходзьце, будзе весела і цікава!


У ролях:
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў
Мікалай Стонька
Гражына Быкава
Ганна Семяняка
Вераніка Буслаева
Кацярына Жалудок
Уладзіслаў Ноздрын
Дзмітрый Давідовіч
Сяргей Шымко