Памінальная малітва (16+)
Аўтар: Рыгор Горын (па матывах твораў Шолам-Алейхема)
Рэжысёр-пастаноўшчык: Юрый Пахомаў
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Пахомаў
Харэограф: Дзіяна Юрчанка
Пераклад: Вольга Кавалеўская
Прэм’ера: 4 чэрвеня 2025 года
Месца, дзе жылі бацькі, дзяды, патрэбна пакінуць і з’ехаць. Куды? І галоўнае, як у такім становішчы захаваць веру і чалавека ў сабе, здольнасць да спачування, не азлобіцца, не зламацца?.. Магчыма, калі не застаецца моцы змагацца з цяжкасцямі жыцця, варта дазволіць сабе пасмяяцца? Каб было не так балюча і жудасна…
Галоўны герой Тэўе мае самага вернага сябра ў жыцці – Бога. Аднак гэты кантакт не пазбаўляе невялічкі свет вёскі Анатаўка, дзе Тэўе жыве разам з сям’ёй, скалануцца сапраўднымі выпрабаваннямі. Умоўнасці разбураюцца, трашчыць па швах звыклы ўклад, але, нягледзячы на гэта, галоўны герой знаходзіць у сабе сілы ўсміхнуцца і застацца чалавекам.
организатор: ГУ "Заслуженный коллектив РБ "Республиканский театр белорусской драматургии"