Рамэа і Джульета (16+)

РАМЭА І ДЖУЛЬЕТА

Аповед пра каханне на дзве дзеі з антрактам 16+
Уільям Шэкспір

Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса РУЛЁВА
Балетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКА
Музычнае афармленне: Павел ЗАХАРАНКА
Пераклад з англійскай мовы: Кацярына МАЦІЕЎСКАЯ

Старыя двух паважаных сямействаў ведаюць: іх ўзаемная нянавісьць змушае маладых жыць ў варажнечы. Часу на жыццё застаецца ўсё меней. Часу на каханне не застаецца зусім. А каханне прыходзіць. Падлеткі, якіх выраклі на супрацьстаянне і навучылі біцца да смерці, цяпер вучацца любіць і жахаюцца сямейнай традыцыі. Разумны дарослы, сябар і духоўны настаўнік, бачыць у гэтай любові вышэйшы знак -- заклятыя ворагі вымушаныя будуць прымірыцца і здабудуць будучыню! Але ці вартыя будучыні тыя, хто ненавідзіць тут і цяпер? Якую ахвяру яны міжволі рыхтуюць? Колькі выдаткуюць за хісткі мір? Чым за яго заплацяць?..

Спектакль доўжыцца 2 гадзіны

Прэм’ера – 25 красавіка 2018 года