Тэатр купца Япішкіна



ТЭАТР КУПЦА ЯПіШКіНА

Сатыра ў адной дзеі па п'есе Еўсцігнея Міровіча
Спектакль пастаўлены па п'есе беларускага драматурга, акцёра, рэжысёра і педагога, заснавальніка беларускай драмы і камедыі Еўсцігнея Міровіча, які дакладна і глыбока здолеў зразумець самабытнасць беларускай культуры і ўвасобіць гэта ў сваёй драматургічнай і рэжысёрскай практыцы. Творчасць Міровіча - гэта адданасць мастацтву, імкненне зрабіць тэатр актуальным і сучасным, грамадзянскай школай жыцця для гледача.
Што можна купіць за грошы? Амаль усё - нават тэатрык ў правінцыйным мястэчку. Але Тэатр, як і Талент, купіць нельга ...

Рэжысёры-пастаноўшчыкі: заслужанныя артысты Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Бяспалы i Уладзімір Грыцэўскі
Мастак-пастаноўшчык: Анатоль Удавічэнка
Мастакi па касцюмах: Лада Грыгаровіч i Нiна Гурло
Кампазітар: Валерый Воранаў

Ролі выконваюць:
Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандр КАШПЕРАЎ, Арцём ДАВІДОВІЧ, Антон ЖУКАЎ, Уладзімір ІВАНОЎ, Лідзія МАРДАЧОВА, Анатоль ГУР'ЕЎ, Канстанцін КОНЮХАЎ Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь Уладзімір ГРЫЦЭЎСКІ; Заслужаная артыстка Рэспублiкi Беларусь Тамара МУЖЭНКА, Заслужаная артыстка Рэспублiкi Беларусь Ала ПРОЛІЧ, Вольга СІЗОВА, Ларыса МАРШАЛАВА, Віктар РЫБЧЫНСКІ, Ягор Легкiн, Алена Гiранок, Алеся Пухавая

Працяг спектакля 1 час 10 хвілін
Прэм'ера спектакля адбылася 28 снежня 1993 года