Воўк-мараплавец (0+)

Былы марскі Воўк на старасці год вырашае парваць са сваім бандыцкім мінулым.
Бо яму, як кожнаму з нас, хочацца сяброўства, любові, а яшчэ – мора, плавання, прыгодаў і падарожжаў! І вось ён абвяшчае набор у каманду, якая паплыве праз мора восені і акіян снегу для аб'яднання ўсёй Зямлі. У яго каманду трапляе Заяц, які становіцца сапраўдным сябрам Воўка. Ды толькі Зайца выкрадаюць злодзеі – былыя прыяцелі Воўка…

Жанр: музычная казка