Вакальны секстэт The Quintessence (Грузія) Духоўныя і Калядныя спевы

4 снежня, 20.00
Касцёл св. Сымона і св. Алены
Духоўныя і калядныя спевы
0+
Мастацтва, якое перамагло час: 4 снежня адбудзецца канцэрт духоўнай і каляднай музыкі ў выкананні вакальнага секстэта The Quintessence (Грузія) у самым сэрцы Мінска — Касцёле св. Сымона і св. Алены.
Народныя і духоўныя спевы — гэта брыльянты грузінскай культуры, да якіх нельга дакранацца, не падабраўшы годнай агранкі. У Грузіі традыцыі і рэлігія цесна пераплятаюцца: хрысціянская вера — арганічная частка самасвядомасці нацыі. Быць грузінам, быць хрысціянінам і спяваць — усё гэта цесна звязана. Вакальны секстэт The Quintessence здзіўляе сваім гарманічным выкананнем і багатай поліфанічнай традыцыяй. Аматары аўтэнтыкі цэняць The Quintessence за музычнасць і тую праславутую, сапраўды грузінскую мелодыку, якую яны нясуць у сваёй творчасці.
На радзіме The Quintessence называюць гонарам Грузіі і пасламі нацыянальнай культуры ў свеце. Геаграфія выступленняў артыстаў ахоплівае Аўстрыю, Германію, ЗША, Венгрыю, Чэхію, Славакію, Латвію, Расію і Арменію. У 2017 годзе The Quintessence сабралі знакаміты Карнегі-хол у Нью-Ёрку, а ўжо 4 снежня вундэркінды грузінскай музыкі выступяць у Чырвоным касцёле, зачароўваючы сваімі галасамі.
The Quintessence выкарыстоўвае найстарэйшыя грузінскія гармоніі і мелодыі, якія знаходзяць надзвычайнае гучанне на буйных сцэнах і міжнародных фестывалях. Грузінскі фальклор з іх дапамогай выйшаў на інтэрнацыянальны ўзровень. Кожны аспект творчасці The Quintessence называюць фенаменальным: голас, інтанацыя, баланс, складанасць, інтэрпрэтацыя...
Праз сваё майстэрства і актуальныя музычныя трэнды яны прадстаўляюць слухачам па ўсім свеце грузінскі фальклор у неверагоднай — свежай, тонкай, натхняльнай — інтэрпрэтацыі. Як адзначылі крытыкі, калектыў у сваёй творчасці звяртаецца да публікі на ўзроўні пачуццяў і эмоцый, выкарыстоўваючы свой музычны бэкграўнд, каб максімальна закрануць душэўныя струны людзей.
Канцэрт «Духоўныя і калядныя песні» стане несумненна прыгожым пачаткам чароўнага пераднавагодняга часу!
Даведка: Ідэя стварэння джазавага ансамбля, здольнага выконваць надзвычай складаныя вакальныя аранжыроўкі з лёгкасцю і прафесіяналізмам, належыць амерыкана-грузінскаму прадусару Буке Картозиа. Працэс кастынгу быў доўгім і цяжкім, у выніку ў калектыў увайшлі шасцёра безумоўна адораных маладых музыкаў. Група стала папулярнай у імгненне вока. Ад выступаў на радзіме да еўрапейскіх гастроляў і Карнегі-холу ў Нью-Ёрку: The Quintessence прайшлі гэты шлях за некалькі гадоў.