Музыка душы. Роднае (0+)

Музычная імпрэза
Прэм'ера – 4 ліпеня 2023
Працягласць – 1 гадзіна 10 хвілін

        ...ЖЫВЫ ГУК
        Непараўнальна прыгожая, таямніча прывабная, выключна эмацыянальная! А зараз яшчэ і свая – родная!
        Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы збірае сваіх гасцей на музычную імпрэзу “Музыка душы. Роднае”.
        Душа народа – гэта яго песні і музыка. Спадзяемся, што наш музычны перформанс прынясе вялікае задавальненне і выкліча самыя тонкія пачуцці.
        Музычная імпрэза складзена з мелодый, якія добра знаёмы кожнаму з нас з самага дзяцінства. Гэта і народныя творы, і вядомыя песні, кожная з якіх – прызнанне ў любві нашай Радзіме. Артысты аркестра Купалаўскага тэатра разам з акцёрамі нашай трупы падораць вам натхненне і радасць, якія выклікаюць музыка і паэзія нашай краіны.
        Запрашаем вас, нашы шаноўныя гледачы, у Камінную залу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на музычную імпрэзу “Музыка душы. Роднае”!