Чакана гучна і да болю блізка (16+)
Рэжысёр-пастаноўшчык | Данііл Філіповіч |
Мастак | Аляксандр Камянец |
Харэограф | Вадзім Дубовік |
Кампазітар | Андрэй Цалко |
Пераклад | Ксенія Даніленка |
Прэм'ера – 25 лютага 2022 года
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту
Жыццё супрацоўніка банка рэзка змяняецца, калі родная, але незнаёмая цётачка праз трыццаць гадоў дасылае ліст з просьбай прыехаць да яе па прычыне хуткай смерці. Кэмп (Сяргей Бірульчык) пагаджаецца, аднак зусім не ведае, як паводзіць сябе. Ён разгублены. Яна маўчыць. Паступова крыўда з мінулага вырываецца на волю, правакуючы агрэсію. Кэмп вінаваціць Грэйс (народны артыст Беларусі Тамара Міронава) у сваёй неплацежаздольнасці, у тым, што доўгі час адсутнічала ў яго жыцці, калі была так патрэбна. Вінаваціць нават у тым, што ад яго сышла жонка (Таццяна Гулевіч)... Таксама Кэмпа раздражняе жанчына (народны артыст Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова) ў акне насупраць, якая ўвесь час быццам назірае за ім. Здаецца, што Кэмп прыехаў выключна дзеля атрымання спадчыны, але дзіцячыя траўмы, эмоцыі і ўспаміны цалкам мяняюць ход падзей... Да чаго прыводзіць прага помсты за мінулае? Ці можна кампенсаваць татальную адсутнасць кахання? Як уцячы ад уласных думак ці правасуддзя? Якія адказы чакаюць нас у фінале дэтэктыўнай гісторыі, поўнай надзеі, роспачы і чорнага гумару?
Спектакль ідзе на беларускай мове
Спектакль ідзе на беларускай мове
Прэса:
сакавік 2022
Беларусь 1 (Променад)
СБ. Беларусь сегодня
Беларусь 3
люты 2022
Газета “Культура”
СБ. Беларусь сегодня