DONNA SOLA (Жанчына адна) (18+)

Рэжысёр-пастаноўшчык Венедыкт Растрыжэнкаў
Мастак Валерый Юркевіч
Прэм'ера – 23 снежня 2021
Працягласць – 1 гадзіна без антракту
Найбліжэйшыя паказы
  • 21
    снежня
    19:00
    Сб
Спектакль па п'есе італьянскага драматурга Дарыа Фо, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і яго сааўтара, яго жонкі, вядомай італьянскай актрысы Франкі Рамэ распавядае пра лёс звычайнай жанчыны сярэдніх гадоў, якая ў камедыйным, наўмысна бязладным маналогу перад непрыметнай / нябачнай суседкай-суразмоўніцай паспявае расказаць пра сваё жыццё і праблемы: сямейныя, бытавыя, любоўныя, экзістэнцыянальныя.

Кіруючыся жанрам трагіфарса, у якім пераплятаюцца элементы трагедыі і фарса, спектаклю ўласцівыя сатырычная накіраванасць, гратэск і чорны гумар, сарказм і іронія, характэрнае перапляценне сур'ёзнага і смешнага. Усяго адзін вечар, у які змясціўся цэлы жаночы лёс.

Гэта гісторыя заканчваецца адкрытым фіналам, які прымушае задумацца пра жанчыну ў сённяшнім грамадстве. Пра яе часта схаваную адзіноту, з якой яна спрабуе, як умее, вырвацца, пазбавіцца ад навязаных ёй звыклых другарадных роляў. А людзі побач бачаць у яе паводзінах толькі смешнае, часам недарэчнае і пацешнае.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Паважаныя гледачы, у зале свабодная рассадка!!

Прэса:

cтудзень 2022
снежань 2021

О том, как совмещать в себе разные ипостаси — худрука, актрисы, телеведущей, держать высокую планку главного театра страны, нарабатывать новый репертуар с тем, чтобы непременно радовать и удивлять своих зрителей, — в нашем сегодняшнем разговоре с Ольгой Нефедовой.

Моноспектакль Donna sola о том, что вечно - о любви. Об этом заявила сегодня журналистам исполнительница главной роли, художественный руководитель театра Ольга Нефедова.

cтудзень 2021