Пісаравы імяніны (16+)

музычная камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Павел Марыніч
Мастакі-пастаноўшчыкі Народны мастак Беларусі Барыс Герлаван, Аляксандра Гранстрэм
Прэм'ера – 20 сакавіка 2024
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 20
    кастрычніка
    19:00
    Нд
  • 03
    лістапада
    19:00
    Нд

         

          Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Якія, да таго ж, святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць Вас, нашы любыя гледачы, на спектакль «Пісаравы імяніны» паводле п’есы Уладзіслава Галубка.
          Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі
 і добры настрой.
         Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне  ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару! Наш імяніннік, Пісар, чакае кожнага з Вас! 

Прэса:

травень 2024
сакавік 2024