Вяртанне квіткоў

Вяртанне ўваходнага квітка па ініцыятыве грамадзяніна альбо юрыдычнай асобы ажыццяўляецца не паздней чым за 1 каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры: глава 22, артыкул 217, пункт 5). Пры гэтым грамадзяніну альбо юрыдычнай асобе, якія вярнулі квіток, кампенсуецца 75 працэнтаў кошту білетаў (Загад тэатра №265, пункт 7).

Калі днем правядзення мерапрыемства з'яўляецца 10-е чысло месяца, то апошнім днем вяртання квітка будзе 8-е чысло месяца.

Пры гэтым:

1.Квіткі, аплачаныя ў касах тэатра імя Янкі Купалы і раздрукаваныя на афіцыйных білетных бланках тэатра, вяртаюцца па месцы набыцця.

2.Грашовыя сродкі за квіткі, аплачаныя і раздрукаваныя праз сайт kupalauski.by, вяртаюцца на карт-рахунак трымальніка карты на працягу 7 каляндарных дзён са дня падачы заявы на вяртанне квiткоў, пры наяўнасці раздрукаваных бланкаў квіткоў (абавязкова) і электроннага чэка аплаты (пажадана).

Заява можа быть накiравана:

-на паштовы адрас тэатра 220030, г.Мiнск, вул.Энгельса,7, каб.318-319

-у касу тэатра - вул.Энгельса,7а

БЛАНК ЗАЯВЫ НА ВЯРТАННЕ ЭЛЕКТРОННАГА КВІТКА

!!! Сэрвісны збор (альбо паслуга касы) і паслуга рэзервавання не падлягаюць вяртанню.

!!!Вяртанне ўваходнага квітка ў выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым ажыццяўляе арганізатар.

!!!У выпадку адмены, замены, пераноса мерапрыемства квіткі прымаюцца да вяртання напрацягу 20 каляндарных дзён са дня мерапрыемства.




Інфармацыя па набыцці квіткоў
+375 (17) 367 - 17 - 17
Каса тэатра працуе з 10.00 да 19.00
вул.Энгельса, 7, Мінск, 220030 Рэспубліка Беларусь