Парадак прыёму драматургічных матэрыялаў да разгляду дзяржаўнай ўстановай «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы»

1. Да разгляду прымаюцца толькі п'есы і інсцэнаванні. Творы іншай літаратурнай формы, віду ці роду (раманы, аповесці, апавяданні, навэлы, біяграфічныя запісы, аўдыя-кнігі і іншыя формы), не адпаведныя асноўным канонам драматургічнага матэрыялу, не прымаюцца да разгляду.

2. П'есы (інсцэнаванні) павінны быць напісаны мастацкай літаратурнай (рускай і / ці беларускай) мовай.

3. П'есы (інсцэнаванні), што змяшчаюць элементы парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, расавай дыскрымінацыі, а таксама заклікі да экстрэмізму (экстрэмісцкай дзейнасці) не прымаюцца і не разглядаюцца.

4. П'есы (інсцэнаванні) для разгляду падаюцца на папяровым носьбіце фармату А4, у выглядзе выдадзенай кнігі ці высылаюцца на электронную пошту info@kupalauski.by.

5. П'еса (інсцэнаванне), пададзеная на папяровым носьбіце, рэгіструецца і разглядаецца рэдактарам (літаратурна-драматычнай часткай) цягам 3 (трох) тыдняў ад дня атрымання. Калі п'еса (інсцэнаванне) з'яўляецца перспектыўнай для пастаноўкі, супрацоўнікам скіроўваецца па ўзгадненні з мастацкім кіраўніком для разгляду на паседжанні Мастацкай рады на папяровым носьбіце. У выпадку станоўчага рашэння Мастацкай рады рэдактар у вызначаным парадку інфармуе аўтара п'есы (інсцэнавання).

6. П'есы (інсцэнаванні) не рэцэнзуюцца.

7. П'есы (інсцэнаванні), атрыманыя рэдактарам (літаратурна-драматычнай часткай) на электронную пошту, не друкуюцца. Адказ рэдактара аўтару з тлумачэннем дадзенага парадку прыёму драматургічных матэрыялаў скіроўваецца на электронны адрас цягам 15 (пятнаццаці) дзён. Копія адказу (скрын) друкуецца і дадаецца ў справу.

8. П'есы (інсцэнаванні) на папяровым носьбіце, якія не прайшлі адбор, захоўваюцца ў рэдактара (літаратурна-драматычнай часткі) цягам 3 (трох) месяцаў ад даты атрымання. Па заканчэнні дадзенага тэрміну п'есы (інсцэнаванні) падлягаюць здачы ў макулатуру (спісанне).

9. П'есы (інсцэнаванні) на папяровым носьбіце, якія не прайшлі адбор, не высылаюцца па пошце, а выдаюцца пад роспіс асабіста аўтару цягам 3 (трох) месяцаў ад даты атрымання.