Каханне ў стылі барока


камедыя ў 2-х дзеях
Яраслаў Стэльмах

Рэжысёр – Барыс Утораў
Мастак – Барыс Герлаван
Кампазітар – Уладзімір Кандрусевіч
Пластыка – Людміла Фадзеева

Працягласць – 2 гадзіны 40 хвілін
Прэм’ера – 30 чэрвеня 2003 года

Для беларускага гледача п’еса ўкраінскага драматурга – гэта своеасаблівая “Ідылія навыварат”. На радзіму вяртаецца выхаваная “ў Эўропах” маладая графіня Оляна і вырашае адразу ж наведаць Графа, які, паводле старой дамовы бацькоў, з’яўляецца яе жаніхом. Аднак Граф не спяшаецца “ў абдымкі Гіменэя” і пераапранае ў гаспадара маёнтка свайго служку. Дасціпная Оляна рыхтуе крок у адказ…

У спектаклі пануе атмасфера гумару і любоўнага флірту, якая перадаецца ў іскрыстых вершаваных дыялогах, танцах, песнях на ўкраінскай, польскай, французскай мовах. Пераклад п’есы на беларускую мову зрабіў Аляксей Дудараў, пакінуўшы ў маўленні персанажаў сакавітыя ўкраінскія выразы.

У ролях:

Граф   Андрэй Кавальчук, Ігар Пятроў

Стэпан  Сяргей Чуб

Оляна Вікторыя Чаўлытка, Валянціна Гарцуева

Ярыся Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак

Онысым Мікалай Кучыц

Шумыцкі Уладзімір Рагаўцоў

Кушч Вячаслаў Паўлюць, Аляксандр Паўлаў

Мімы Аляксей Чарнігін, Міхаіл Зуй