Беларусь у фантастычных апавяданнях
монаспектакль у адной дзеі
Ян Баршчэўскі
Рэжысёр – Уладзімір Савіцкі
Працягласць – 1 гадзіна 50 хвілін
Прэм’ера – 12 сакавіка 2003 года
Кнігу “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага, аднаго з найбольш папулярных аўтараў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя, параўноўваюць з сусветна вядомымі казкамі “Тысяча і адна ноч”. У старых беларускіх легендах і паданнях ёсць усё, што ўласціва міфалогіі: добрыя і злыя духі, чараўнікі, пачвары…
Стваральнікі спектакля імкнуліся звярнуць увагу гледача на тое, што з’яўляецца самым галоўным у жыцці кожнага сапраўднага хрысціяніна: не забаўляцца з чортам, шчыра маліцца Богу, дбаць пра ачышчэнне ўласнай душы.
Паглыбіцца ў старажытны свет нашых продкаў гледачу дапаможа народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, які па-майстэрску пераўвасабляецца то ў самога Аўтара, то ў аднаго з ягоных герояў.