Я не пакіну цябе...

трагікамедыя ў адной дзеі

Майё Сайман

Рэжысёр – Марыя Захарэвіч

Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін

Прэм’ера – 6 сакавіка 2003 года

Спектакль “Я не пакіну цябе…” створаны паводле п’есы “Інструкцыя па выжыванні для Old Ladies” амерыканскага драматурга Майё Саймана. Аснову сюжэта складае гісторыя дзвюх самотных жанчын – колішніх актрыс.

Як выжыць чалавеку, які з цягам часу застаецца сам-насам са сваімі праблемамі? Як не згубіць сябе ў хуткіх зменах часу?.. Але выйсце ёсць: трэба толькі азірнуцца навокал і працягнуць руку каму-небудзь яшчэ больш бездапаможнаму.

Ролі выконваюць:

Нэцці Марыя Захарэвіч

Шпрынцы, Голдзі Наталля Гайда