Зіма

навагодняя казка для дарослых у адной дзеі

Яўген Грышкавец

Рэжысёр – Кацярына Аверкава

Мастак-пастаноўшчык – Алена Ігруша

Працягласць –1 гадзіна 35 хвілін

Прэм’ера – 11 снежня 2009 года

Лес. Зіма. Мароз. І двое салдацікаў у шынельках ды кірзачах. І сядзець ім тут, гаротнікам, аж да раніцы, калець, чакаць світанку, бо толькі тады можна будзе рубільнік таргануць.

Толькі што да раніцы – цэлая ноч у снежным лесе, марозным, непрытульным, але нечувана прыгожым і неверагодна чароўным. Такім чароўным, што да нямоглых салдацікаў прыходзіць сама Снягурка. І вось тут пачынаецца сапраўдная навагодняя казка – хіба што не для дзяцей, а для вельмі нават дарослых, якія хочуць хоць на хвілінку вярнуцца ў гады сваёй маладосці.

Ролі выконваюць:

Першы салдат Павел Яскевіч

Другі салдат Аляксандр Паўлаў, Аляксей Чарнігін

Снягурка Вольга Скварцова-Кавальская

Дзед Мароз Аляксандр Паўлаў, Аляксей Чарнігін, Павел Яскевіч