20 чэрвеня – 80-годдзе Валерыя Раеўскага

20 Чэрвеня
20 чэрвеня – 80-годдзе Валерыя Раеўскага

Сёння, 20 чэрвеня, у дзень 80-годдзя, мы згадваем ВАЛЕРЫЯ РАЕЎСКАГА. 40 гадоў ён служыў тэатру. 35 гадоў быў мастацкім кіраўніком. Захапляўся дасканаласцю прыроды і ніякавеў ад недасканаласці чалавека.

Рамантык. Садоўнік. Паэт. Філосаф.

В.Раеўскі:

рэжысура – гэта адметны лад мыслення, цярпенне і такт. Гэта не ўлада, а пакута. Салодкая пакута. У тэатры мы ўсе вымушаныя падпарадкоўвацца адно аднаму, сувымяраць уласныя амбіцыі, каб урэшце намаляваць хвалюючую гледача жывую карціну

паэзія вышэйшая за побыт. Я заўжды імкнуся да абвостранай паэтычнай праўды. Гэта не разлік, не інтуіцыя, а патрэба

у саміх узаемаадносінах артыста і рэжысёра закладзены антаганізм, паколькі акцёр супадпарадкоўваецца. Ён павінен супадпарадкоўвацца. У гэтым заключаецца яго культура і прафесія

***

я быў хлапчук заўжды плаклівы, без бацькі рос, бацька вельмі рана памёр

чалавек сталее са смерцю маці. Інфантыльнасць сыходзіць тады, калі памірае маці.

адзін чалавек усё жыццё застаецца пацаном, а другі ўсё жыццё грае чыноўніка

самае вялікае дзеянне – гэта трываць іншага – партнёра, суседа, жонк у , маці, дзяржав у , кіраўніка... Мы трываем глупства, зносім хамства... Мы неверагодна шмат трываем

я хачу зразумець што адбываецца, сэнс гэтай паэтыкі... колькі можна так надрыўна існаваць

мы так мала ведаем пра трагеды і , якія адбываюцца штодня

***

мы прывыклі да барачнага існавання, паўлагернага існавання, і наша нармальнае існаванне – гэта стан рову і крыку. Мы заўсёды нешта адно аднаму даказваем, не паспяваючы азірнуцца, часам бяздарна пражываючы жыццё

я не ўмею спяваць у хоры. Па прыродзе я – анархіст. Антаганіст у стаўленні да любой дзяржавы

калі ў партыі /у лады няма палітычнай апазіцыі, то так ой апазіцыяй павінна станавіцца мастацтва, у прыватнасці, мастацтва тэатра

больш за ўсё мяне раздражняе чалавечая і грамадска е глупства

***

магчыма , увесь сэнс – пошук і дарогі

усё жыццё – радасная выпадковасць

чым бліжэй да краю, тым больш ае адчуванне прыгажосці быцця

чалавек , усё адно, самотны

гэта страшна, калі ў чалавека няма спакойнай старасці

на ўсіх нас адбітак вяліка га смутку