25 чэрвеня – Дзень нараджэння Ігара Дзянісава!

25 Чэрвеня
25 чэрвеня – Дзень нараджэння Ігара Дзянісава!

Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь і абаяльнаму чалавеку – 60!

Больш за 50 вобразаў створана артыстам на Купалаўскай сцэне!

Хтосьці памятае золатагаловага юнака побач з легендарнай Стэфаніяй Станютай у спектаклі “Гаральд і Мод”, хтосьці -- Ланцэлота ў “Драконе”, альтыста Валуева ў “Маэстра”, Люценя ў “Князі Вітаўце”, Каіна ў “Згубленым раі”, маўклівага Валянціна ў спектаклі “Івона, прынцэса Бургундская”... А хтосьці амаль штовечар можа бачыць артыста ў ролі Пратасавіцкага ў “Пінскай шляхце”, Герваза ў “Пане Тадэвушы”, Шамраева ў “Чайцы”, Гаршчка ў “Дзвюх душах”, Амоса Фёдаравіча Ляпкіна-Цяпкіна ў “Рэвізоры”, Гары Уэйда ў “Вешальніках”...

Ну, а хтосьці сустракае пазнавальную паставу Ігара Дзянісава са звыклым заплечнікам на спіне на гарадскіх вуліцах, у метро, ва ўніверсаме “Цэнтральны”, у Аляксандраўскім скверы і пазнае знаёмы твар з тэлевізійнага экрана. Так! Наш купалаўскі артыст запатрабаваны і на здымачных пляцоўках, і каля радыёмікрафона. А таксама як улюбёны выкладчык для будучых артыстаў.

Віншуем Вас, дарагі Ігар! Плёну, спагады, любові і, вядома, бясконцай творчасці жыцця!

Галерэя: