27 САКАВІКА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА!

27 сакавіка
27 САКАВІКА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА!
Дарагія гледачы, калегі і ўсе людзі датычныя да тэатральнага мастацтва! У гэты святочны дзень прыміце шчырыя віншаванні ад калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы! 
 Тэатральнае мастацтва здаўна прыкоўвала да сябе палкія і дапытлівыя глядацкія розумы, здзіўляла і натхняла, раскрывала філасоўскія ісціны і адлюстроўвала рэаліі чалавечых жыццяў скрозь прызму тэатральнага антуражу. 
У гэты светлы дзень тэатральнага свята мы жадаем усім творчых подзвігаў, яркіх прэм'ер, сапраўдных сцэнічных перажыванняў і добрых гледачоў, якія заўсёды будуць напаўняць тэатральныя залы ўсёй Беларусі!
 Сёння на сцэне нашага тэатра, па-традыцыі, для гледачоў будзе прадстаўлена візітная картка нашага тэатра-легендарная "Паўлінка" , як сімвал нашай павагі да ўсіх старэйшых пакаленняў знакамітых артыстаў, якія калісьці дарылі дабро і пазітыў гледачам у вобразах знакамітай камедыі Янкі Купалы! Са святам!