28 студзеня вялікаму Купалаўцу і цудоўнаму чалавеку Паўлу Кармуніну – 100 гадоў!

28 Студзеня
28 студзеня вялікаму Купалаўцу і цудоўнаму чалавеку Паўлу Кармуніну – 100 гадоў!

У тэатральнай беларускай прасторы існуе трывалы выраз “Купалавец”. Гэтае ганаровае імя даецца толькі шляхам любові. Такую любоў і павагу напоўніцу меў народны артыст Беларусі (БССР) Павел Кармунін. Запрыкмечаны ў свой час Львом Літвінавым, адзначаны увагай Пятра Машэрава і сотняў ўдзячных гледачоў, Кармунін шчодра дзяліўся сваім талентам. Нарадзіўшыся ў Татарстане (былой Казанскай губерніі Расіі), артыст, апынуўшыся ў Купалаўскім тэатры, настолькі добра авалодаў беларускай мовай, палюбіў яе выключную мілагучнасць, што здолеў пераканаўча ўвасобіць на галоўнай сцэне краіны ключавыя нацыянальныя вобразы ў спектаклях “Раскіданае гняздо”, “Лявоніха на арбіце”, “Плач перапёлкі”, “Людзі на балоце”, “Пагарэльцы”, “Брама неўміручасці”, “Паўлінка”, “Страсці па Аўдзею”, “Амністыя”, “Парог”. Агулам, у тэатры і кіно, Павел Кармунін сыграў больш за 200 роляў.

Павел Васілевіч Кармунін праслужыў у Купалаўскім тэатры амаль 30 гадоў. У дзень свайго 80-гадовага юбілею ён апошні раз выйшаў на сцэну тэатра ў ролі Аўдзея ў спектаклі “Страсці па Аўдзею”. Артыст працаваў у апошнія гады практычна стаціўшы зрок, але выдатна ведаючы кожны заканурак ды закуток у родным тэатры, кожную сцяжыну, якая вяла да яго...

Галерэя: